Беларуская Служба

У ЗША па маршруце ўрагану «Дор’ян» выдадзены загад на эвакуацыю

02.09.2019 12:40
Ураган «Дарыян» мае пятую катэгорыю небяспекі і рухаецца з хуткасцю 300 кіламетраў на гадзіну.
 ,
Ураган "Дор'ян", здымак зроблены з космасу PAP/EPA/NASA HANDOUT

Улады амерыканскіх штатаў Джорджыя і Паўднёвая Караліна выдалі загад эвакуацыі. Эвакуацыя выклікана ўраганам «Дарыян», які набліжаецца да згаданых штатаў. Аналагічны загад быў выдадзены ў некаторых частак Фларыды.

Ураган «Дарыян» мае пятую катэгорыю небяспекі і рухаецца з хуткасцю 300 кіламетраў на гадзіну, цяперака ён праходзіць над Бгамскімі выспамі. Імаверна «Дарыян» не ўдарыць непасрэдна па Фларыдзе, магчыма ён паверне на поўнач і будзе рухаца ўздоўж узбярэжжа. Менавіта ў гэтым рэгіёне быў аддадзены загад аб эвакуацыі.

Жонка губернатара Каліфорніі Кейсі Дэсантыс звярнулася да жыхароў свайго штату.

-Я і губернатар молімся за наш штат. Калі вы атрымалі паведамленне ад уладаў аб эвакуацыі, калі ласка, успрыміце гэта сур’ёзна. Фларыда – гэта наш дом, і яго цяжка пакінуць, аднак вашая бяспека павінна быць на першым месцы.

1 верасня ўраган «Дарыян» абрынуўся на поўнач Багамскіх выспаў. Улады Багам таксама аддалі загад на эвакуацыю і падрыхтавалі 14 адмысловых прытулкаў.

IAR/эж