Беларуская Служба

Пасля атакі на нафтаперапрацоўчыя заводы ў Саудаўскай Аравіі падскочылі сусветныя цэны на нафту

16.09.2019 14:00
Нафта маркі Brent у панядзелак, 16 верасня, падаражэла на 11% і прадавалася за 66,82 долара за барэль, а нафта амерыканскай маркі WTI – за 60,19 долараў (плюс 10%).
.
. PAP/EPA/ALI HAIDER

Скарачэнне аб'ёмаў продажу нафты пасля нападу беспілотнікаў на нафтаперапрацоўчыя заводы ў Саудаўскай Аравіі прывяло да рэкорднага росту цэнаў за апошнія паўгода.

Нафта маркі Brent у панядзелак, 16 верасня, падаражэла на 11% і прадавалася за 66,82 долара за барэль, а нафта амерыканскай маркі WTI – за 60,19 долараў (плюс 10%).

У выніку спынення двух нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў у Саудаўскай Аравіі сусветнае прапанова нафты скарацілася на 5%. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ужо дазволіў адкрыць стратэгічныя запасы нафты, каб у выпадку неабходнасці папоўніць недахоп паліва і падтрымаць рынкі.

Адказнасць за атаку на саудаўскія НПЗ узялі на сябе еменскія паўстанцы-хусіты, якія атрымліваюць падтрымку з боку Ірану.

Злучаныя Штаты ўсклалі адказнасць за тое, за атаку на Тэгеран, аднак Іран адхіліў абвінавачванні ў свой адрас. Асцярогі з нагоды далейшага абвастрэння канфлікту выклікалі рост цаны і на золата, якое на азіяцкіх фондавых рынках ужо падаражэла на 1%.

паводле dw.com/эж