Беларуская Служба

Фонд «Дапамога палякам на Усходзе» рушыў у Цэнтральную Азію

16.09.2019 14:08
Апроч Алматы, на працягу бліжэйшага тыдня польскія эксперты наведаюць казахскі горад Тараз, сталіцу Кыргызстану Бішкек ды сталіцу Узбекістану Ташкент.
Brzeg jeziora Issyk Kul w Kirgistanie. To jeden z dwóch krajów Azji Centralnej, który nie ma problemów z deficytem wody
Brzeg jeziora Issyk Kul w Kirgistanie. To jeden z dwóch krajów Azji Centralnej, który nie ma problemów z deficytem wodyPeretz Partensky, lic. CC 2.0 (wikimedia)

Эксперты Фонду «Дапамога палякам на Усходзе» 16 верасня распачалі цыкл сустрэчаў у краінах Цэнтральнай Азіі, мэта якіх – гэта рэпатрыяцыя тамтэйшых палякаў. У сустрэчах прымуць удзел палякі, зацікаўленыя вяртаннем на радзіму продкаў.

Першая сустрэча пройдзе ў былой сталіцы Казахстану – Алматы. Старшыня Фонду «Дапамога палякам на Усходзе» Мікалай Фалькоўскі падкрэслівае, што эксперт гатовыя адказаць на ўсе пытанні.

-Мы будзем інфармаваць аб тым, што такое рэпатрыяцыя, як яна дзейнічае, якія магчымасці адкрываюцца ў Польшчы. Адначасова мы гаворым аб тым, якія наступствы рэпатрыяцыі, наступствы вяртання ў Польшчу на пастаяннае жыхарства.

На працягу бліжэйшага тыдня польскія эксперты наведаюць казахскі горад Тараз, сталіцу Кыргызстану Бішкек ды сталіцу Узбекістану Ташкент.

IAR/эж