Беларуская Служба

Памежнікі Таджыкістана і Кіргізстана ўступілі ў баявое сутыкненне

17.09.2019 12:42
Працягласць мяжы паміж дзвюма краінамі складае больш за 970 кіламетраў, аднак з іх апісаны крыху менш за 600.
Pamir
PamirWiki Commons

На мяжы Таджыкістана і Кіргізстана ў панядзелак, 16 верасня, адбыўся ўзброены канфлікт, падчас якога загінуў адзін кіргізскі памежнік і каля дзесяці чалавек было паранена. Інцыдэнт адбыўся ў раёне кіргізскай вёскі Максат, па некаторых дадзеных, мяжа там праходзіць практычна па футбольным полі.

Бакі абвінавачваюць адзін аднаго ў развязванні баявых дзеянняў. Паведамляецца, што з боку Таджыкістана вёўся мінамётны агонь. Пра агнястрэльныя раненні сваіх грамадзян паведамляюць прадстаўнікі як Таджыкістана, так і Кіргізстана. Пасля інцыдэнту кіраўніка МЗС дзвюх дзяржаў правялі тэлефонную размову.

У ліпені з-за сутыкненняў на мяжы Таджыкістана і Кіргізстана з кіргізскага вёскі Аксай было эвакуявана больш за 300 чалавек. У выніку інцыдэнту загінуў адзін чалавек і не менш за 14 атрымалі раненні. Працягласць мяжы паміж дзвюма краінамі складае больш за 970 кіламетраў, аднак з іх апісаны крыху менш за 600.

паводле dw.com/эж