Беларуская Служба

Украіна праігнаруе сесію ПАРЕ, бо туды вярнулі Расію

21.09.2019 16:58
Парламенцкая асамблея Рады Еўропы сёлета 26 чэрвеня пагадзілася вярнуць дэлегацыю Расіі без санкцый.
Pałac Europy w Strasburgu, główna siedziba Rady Europy
Pałac Europy w Strasburgu, główna siedziba Rady EuropyShutterstock/Marco Merk Bruno

Украінская дэлегацыя не будзе ўдзельнічаць у сесіі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, якая пройдзе з 30 верасня да 4 кастрычніка. Пра гэта паведаміў у «Фэйсбуку» старшыня камітэту Вярхоўнай Рады Украіны па пытаннях знешняй палітыкі Багдан Яроменка.

«Не маючы іншай магчымасці рэагавання на парушэнні гэтай арганізацыяй уласных прынцыпаў і сутыкнуўшыся з дастаткова адкрытым ігнараваннем яе інтарэсаў, Украіна пакуль устрымалася ад выпраўлення сваёй дэлегацыі на найбліжэйшую сэсію ПАРЕ», – напісаў дэпутат. Яго словы цытуе Радыё «Свабода».

Парламенцкая асамблея Рады Еўропы сёлета 26 чэрвеня пагадзілася вярнуць дэлегацыю Расіі без санкцый. З 2014 году Расія была пазбаўленая голасу ў ПАРЕ за анексію Крыма.

У 1993 годзе беларускі парламент атрымаў статус спецыяльна запрошанага ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, але ў 1997-м быў пазбаўлены яго пасля рэферэндуму, які захаваў смяротнае пакаранне. У дакументах ПАРЕ пастаянна падкрэсліваецца, што пры адсутнасці мараторыя на смяротнае пакаранне і прагрэсу ў пытанні павагі дэмакратычных прынцыпаў і каштоўнасцяў Бюро ПАРЕ не можа адмяніць прыпынення статусу спецыяльнага запрошанага для Нацыянальнага сходу Беларусі.

вс