Беларуская Служба

Расійскія гісторыкі выдалі біяграфіі польскіх ахвяраў сталінскіх рэпрэсій

23.10.2019 16:27
Трохтомнае выданне „Забітыя ў Калініне, пахаваныя ў Медным” змяшчае біяграфіі польскіх ваеннапалонных з лагера НКУС у Асташкаве.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: Hermann/pixabay.com/CC0 Public Domain

Лёсы тысячаў ахвяраў Катынскага злачынства былі дакументаваныя польскімі і расійскімі гісторыкамі. Трохтомнае выданне „Забітыя ў Калініне, пахаваныя ў Медным”, выдадзенае ў Маскве асацыяцыяй „Мемарыял”, змяшчае біяграфіі польскіх ваеннапалонных з лагера НКУС у Асташкаве.

Вясной 1940 года саветы расстралялі больш за 6 тысяч вязняў гэтага лагера - польскіх паліцыянтаў, ваенных жандараў, функцыянераў Корпусу аховы памежжа і турэмнай службы.

Як кажа кіраўнік польскай секцыі Асацыяцыі „Мемарыял” галоўны навуковы рэдактар выдання Аляксандр Гурыянаў, дзякуючы шматгадовай працы каля 50 чалавек можна было вызначыць дакладную колькасць забітых.

- У гэтай кнізе знаходзіцца 6 287 біяграфіяў расстраляных палонных лагера ў Асташкаве. Апрача таго, 8 біяграфіяў асобаў, якія былі расстраляныя ў рамках той жа аперацыі НКУС, але якія не былі змешчаныя ў асноўнай крыніцы, якая вызначае асабовы склад гэтай групы ахвяраў.

Аляксандр Гурыянаў звярнуў увагу, што галоўным штуршком да стварэння кнігі з'яўляецца пазіцыя расійскай пракуратуры. Хоць яна прызнае, што гэта саветы адказваюць за Катынскае злачынства, то адмаўляецца прызнаваць смерць кожнага вязня паасобку.

Віцэ-старшыня польскага Інстытута нацыянальнай памяці прафесар Кшыштаф Швагжык сказаў, што кніга „Забіты ў Калініне, пахаваны ў Медным”, гэта вельмі важнае выданне для ўсіх палякаў.

- Вось расіяне супольнымі намаганнямі выдалі тры тамы біяграфіяў польскіх ахвяраў. Яны выдалі гэтую публікацыю, між іншым, дзякуючы збору ахвяраванняў.

Віцэ-старшыня Інсыутуту нацыянальнай памяці таксама заявіў, што рускамоўнае выданне будзе перакладзена на польскую мову і будзе распаўсюджанае ў краіне.

Біяграфіі загінулых у Калініне (Цвер –рэд.) былі створаны пры падтрымцы польскіх даследчыкаў, між іншым, Інстытута нацыянальнай памяці, Катынскага музея і Польскага Чырвонага Крыжа.

аз