Сёння ў Вільні пачынаецца Віленскі міжнародны тэатральны фестываль „Віленскія сустрэчы польскай сцэны”. У рамках мерапрыемства да 28 кастрычніка жыхароў літоўскай сталіцы чакаюць шматлікія прываблівасці. Гаворка ідзе пра спектаклі для дзяцей і дарослых, выставы, канцэрты, вечарыны, тэатральныя майстэрні і экскурсіі.
„У фестывалі прымуць удзел тэатральныя калектывы з Польшчы, Украіны, Аўстрыі, Аўстраліі, Чэхіі, Расіі, Вялікабрытаніі і Літвы”, - кажа арганізатарка фестывалю з Польскага тэатра „Studio” ў Вільні Ліля Кейзік.
- Мы – прадстаўнікі тэатраў, якія дзейнічаюць паза межамі Польшчы, хочам сустрэцца разам. Пры нагодзе мы будзем абменьвацца досведам, расказваць пра свае праблемы.
Лозынг сёлетняга фестывалю: „Толькі сапраўдныя перажыванні”. Спектаклы для дзяцей і дарослых будуць паказвацца на некалькіх сцэнах у Вільні.
аз