Расія занепакоеная нарвежскімі выдаткамі на абарону і пашырэннем ваеннай інфраструктуры ў гэтай краіне, паведаміла Міністэрства замежных спраў Расіі. Расійскае знешнепалітычнае ведамства лічыць гэтыя дзеянні антырасійскімі, паведамляе forsal.pl
„Тэрыторыя краіны (Нарвегіі- рэд.) ўсё часцей выкарыстоўваецца саюзнікамі па НАТА. Нарвежскія ўлады фактычна адмовіліся ад сваіх абавязацельстваў па неразмяшчэнні замежных войскаў на сваёй тэрыторыі ў мірны перыяд”, - чытаем у прэс-рэлізе
Міністэрства замежных спраў Расіі.
МЗС нагадвае, што Нарвегія мадэрнізуе ваенную інфраструктуру і купляе новае ўзбраенне. Расійскі бок таксама звяртае ўвагу на павелічэнне колькасці манеўраў, якія адбываюцца ўсё бліжэй да марскіх і сухапутных межаў з Расіяй.
„Планы развіцця ўзброеных сіл маюць відавочна антырасiйскі характар”- ацэньвае расійскае МЗС.
Згаданая тэма будзе ўзнята ў пятніцу на перамовах кіраўнікоў дыпламатыі абедзвюх краінаў, якія адбудуцца ў Кіркенесе на поўначы Нарвегіі.
Прыярытэтымі ў плане матэрыяльных закупак узброеных сіл, прадстаўленым у сакавіку ўрадам Нарвегіі на 2019-2026 гады, былі названыя закупкі знішчальнікаў Ф-35 і падводных лодaк і самалётаў марскога патрулявання.
аз