Беларуская Служба

Уйгурскі актывіст стаў лаўрэатам прэміі імя Сахарава

24.10.2019 13:14
Ільхам Тохці ўжо больш за 20 гадоў спрабуе наладзіць дыялог паміж уйгурскай меншасцю і кітайскім урадам.
i , .
Еўрапейскi парламент, Страсбург. Photo:Bru-nO/pixabay.com/CC0 Public Domain

Уйгурскі актывіст Ільхам Тохці стаў лаўрэатам сёлетняй прэміі імя Сахарава „За свабоду думкі”, паведаміў у Страсбургу старшыня Еўрапейскага парламента.

Узнагарода ўручаецца асобам альбо групам, якія ўнеслі асаблівы ўклад у абарону правоў чалавека ў свеце.

Ільхам Тохці ўжо больш за 20 гадоў спрабуе наладзіць дыялог паміж уйгурскай меншасцю і кітайскім урадам. Сярод іншага, ён вёў сайт, на якім крытыкаваў выключэнне ўйгурскай меншасці ў Кітаі. Між іншым, за гэта пяць гадоў таму яго прызналі „сепаратыстам” і прысудзілі да пажыццёвага зняволення. Суд працягваўся ўсяго два дні.

Уйгурская меншасць у Кітаі ўжо шмат гадоў падвяргаецца рэпрэсіямі ў сувязі са сваёй этнічнай і рэлігійнай адметнасцю. Два гады таму больш за мільён уйгураў былі інтэрнаваныя і прымушаныя прысягнуць на вернасць кітайскаму ўраду.

Прэмія Еўрапейскага парламента „За Свабоду думкі” імя савецкага навукоўца, палітычнага актывіста і лаўрэата Нобелеўскай прэміі Андрэя Сахарава, прысуджаецца з 1988 года.

У 2006 годзе яе атрымаў беларускі палітык і навуковец Аляксандр Мілінкевіч.

аз