Прэзідэнт ЗША выступіць сёння з важнай заявай, паведаміў Белы дом. Паводле каментатараў, Дональд Трамп афіцыйна паведаміць пра смерць лідара „Ісламскай дзяржавы” Абу Бакрара аль-Багдадзі.
У сваю чаргу іракскае дзяржаўнае тэлебачанне абвясціла, што пакажа відэазапіс акцыі, у якой быў забіты лідар тэрарыстычнай арганізацыі.
Два прадстаўнікі іранскіх уладаў паведамілі агенцтву Reuters, што сірыйскія чыноўнікі паніфармавалі Іран пра смерць лідара „Ісламскай дзяржавы”. Смерць Абу Бакра аль-Багдадзі пацвердзілі таксама крыніцы ў іракскіх службах. Паводле іракскага дзяржаўнага тэлебачання, іракскія службы дапамаглі вызначыць месца знаходжання лідара ісламскіх тэрарыстаў.
У сваю чаргу амерыканскія СМІ паведамляюць, што аль-Багдадзі быў забіты ўчора ў выніку ваеннай аперацыі ЗША ў Сірыі.
Паводле агенцтва Reuters, якое спасылаецца на чыноўніка войска ЗША, рэйд адбыўся ў сірыйскай правінцыі Ідліб на паўночным захадзе Сірыі і быў праведзены сіламі спецыяльных аперацый.
Паводле неафіцыйных паведамленняў, Дональд Трамп ухваліў аперацыю спецслужбаў супраць лідара „Ісламскай дзяржавы” тыдзень таму.
Па дадзеных СМІ, Пентагон амаль упэўнены, што аль-Багдадзі памёр, хаця для гэтага неабходная дадатковая праверка. Нагадваем, у мінулым паведамленні пра смерць Багдадзі некалькі разоў аказваліся непраўдзівымі.
аз