Беларуская Служба

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю па справе клімату

29.11.2019 09:07
Паводле рэзалюцыі, краіны Еўрасаюза з 2020 году павінны падвоіць свае ўнёскі ў міжнародны Зялёны кліматычны фонд і спыніць субсідыі на выкапнёвае паліва.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo:WikiImages/pixabay.com/CC0 Public Domain

Еўрапарламент абвясціў 28 лістапада надзвычайную кліматычную і экалагічную сітуацыю. За адпаведную рэзалюцыю прагаласавалі дэпутаты. Дакумент не мае абавязковага характару, паведамляе „Свабода”.

Дэпутаты рэкамендавалі Еўракамісіі прасачыць, каб усе заканадаўчыя і бюджэтныя рашэнні адпавядалі мэце Парыжскага пагаднення — не дапусціць глабальнага пацяплення больш чым на паўтара градуса Цэльсія.

Еўрапарламент таксама заклікаў ААН на канферэнцыі па клімаце ў Мадрыдзе ў снежні ўзяць абавязанне скараціць выкіды парніковых газаў на 55 працэнтаў да 2030 году. Дэпутаты ў рэзалюцыі папрасілі Еўракамісію ўключыць мараходства ў агульную сістэму абмену квотамі газавай эмісіі.

Дэпутаты адзначылі, што краіны Еўрасаюза з 2020 году павінны падвоіць свае ўнёскі ў міжнародны Зялёны кліматычны фонд і спыніць субсідыі на выкапнёвае паліва.

Паводле дадзеных Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі, у 2018 годзе канцэнтрацыя вуглякіслага газу перавысіла на 47 адсоткаў узровень даіндустрыяльнай эпохі (ранняя стадыя развіцця грамадства да сярэдзіны XVIII стагоддзя).

аз