Беларуская Служба

Ангела Меркель упершыню наведае былы нямецкі канцлагер „Аўшвіц-Біркенау”

29.11.2019 16:07
Канцлер Ангела Меркель да гэтай пары наведала толькі два былыя нямецкія канцлагеры – у Бухенвальдзе і Дахау.
Ангела Меркель PAP/EPA/OMER MESSINGER

Ангела Меркель 6 снежня наведае былы нямецкі канцлагер „Аўшвіц-Біркенау”. Гэта будзе ейны першы візіт у гэтым месцы. Канцлерку запрасіў Фонд „Аўшвіц-Біркенау”, які ў гэты дзень будзе адзначаць 10-ю гадавіну паўстання.

Прэс-служба нямецкага ўрада пацвердзіла дату візіту канцлеркі. Магчыма, што Ангела Меркель выступіць у музеі былога канцлагера з кароткай прамовай. Аднак прэс-служба ўраду Германіі пакуль не пацвердзіла, што адбудзецца сустрэча канцлеркі з кіраўніком польскага ўраду Матэвушам Маравецкім.

Да гэтай пары толькі два дзейныя канцлеры Германіі наведалі былы нямецкі лагер смерці ў Асвенцыме. Гаворка ідзе пра Гельмута Шміта ў 1977 годзе і Гельмута Коля, які наведаў былы канцлагер двойчы - у 1989 і 1995 гадах.

Канцлерка Ангела Меркель наведала толькі два былыя нямецкія канцлагеры: у 2009 годзе разам з тагачасным прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам яна пабывала ў Бухенвальдзе, а ў 2013 годзе наведала Дахау.

аз