Беларуская Служба

Тэракт у Лондане: 2 смяротныя ахвяры

30.11.2019 12:40
28-гадовы Усман Хан, які 6 гадоў правёў у турме за сувязі з тэрарыстамі і выйшаў на волю ў мінулым годзе, здзейсніў узброены напад на мінакоў.
Тэракт у Лондане PAP/EPA/FACUNDO ARRIZABALAGA

Паліцыя Лондану пацвердзіла, што ў выніку тэрарыстычнага акту на Лонданскім мосце загінулі два чалавекі. Пра гэта паведаміла кіраўнік Metropolitan Police Грэсіда Дык:

-Наш горад Лондан зноў паў ахвяраў тэрарызму. З болем у сэрцы вымушана вас праінфармаваць, што апроч, падазраванага, застрэленага паліцыяй, жыццё страцілі два параненыя чалавекі.

Таксма паліцэйская паведаміла, што тры асобы атрымалі раненні і зараз знаходзяцца ў шпіталі. Улады сталіцы Вялікабрытаніі удаклданілі, што цягам высвятлення абставінаў тэрарыстычнага акту, ваколіцы Лонданскага мосту будць недаступныя для руху. Скотленд-Ярд падкрэслівае, што пакуль застаецца невядомым, ці падазраваны дзейнічаў самастойна.

У пятніцу 28-гадовы Усман Хан, які 6 гадоў правёў у турме за сувязі з тэрарыстамі і выйшаў на волю ў мінулым годзе, здзейсніў узброены напад на мінакоў на Лонданскім мосце. Усам Хан зарэзаў мужчыну і жанчыну, злачынца быў ліквідаваны паліцэйскімі.

IAR/эж