Каля чатырох тысяч членаў руху грамадзянскага непадпарадкавання Ende Gelände («На гэтым усё») у суботу, 30 лістапада, рушылі да карʼеру па здабычы бурага вугалю ў Лаузіцы і буравугальнага басейна пад Лейпцыгам на ўсходзе Нямеччыны. Актывісты блакуюць інфраструктуру па здабычы сыравіны, патрабуючы неадкладнага спынення работ і сістэмных зменаў.
Як паведамілі ў прэс-службе альянсу, розныя групы ўдзельнікаў прыбываюць з Дрэздэна, Лейпцыга і Берліна. Адначасова запланаваны шматлікія дэманстрацыі моладзевага руху «Пятніцы дзеля будучыні» (Fridays For Future) ды іншых экалагічных асацыяцый.
«Мы рашуча патрабуем неадкладнага спынення здабычы вугалю», – адзначыў прадстаўнік Ende Gelände Джоні Паркс.
Новая хваля маштабных пратэстаў у абарону клімату пракацілася па ўсім свеце 29 лістапада. Акцыі адбыліся ў Аўстраліі, Японіі, у еўрапейскіх краінах. Да мерапрыемстваў далучыліся сотні тысяч чалавек.
На пачатку года ў ФРГ была прынята праграма, мэтай якой з’яўляецца поўная адмова ад выкарыстання бурага і каменнага вугалю ў вытворчасці электраэнергіі. Нямеччына плануе цалкам адмовіцца да вугалю да канца 2038 года.
паводле dw.com/эж