Беларуская Служба

У Забайкальскім краі Расіі аўтобус з пасажырамі ўпаў у замёрзлую раку

01.12.2019 14:14
Прычынай ДТЗ, паводле папярэдніх дадзеных, стала трэснутае кола.
19
19 чалавек загінула ў выніку ДТЗ з аўтобусамфота: ГУ МНС Расіі па Забайкальскім краі

Паводле папярэдніх падлікаў, амаль два дзясяткі смяротных ахвяр сталі вынікам дарожна-транспартнага здарэння ў Расіі, калі рэйсавы аўтобус упаў у раку - паведамляе TASS.ru.

1 снежня аўтобус Kia Granbird зваліўся ў замёрзлую раку Куэнга ў Грамнічным раёне Забайкальскага краю. Загінулі 19 чалавек, 22 асобы былі параненыя. Прычынай ДТЗ, паводле папярэдніх дадзеных, стала трэснутае кола.

Частка пасажыраў апынуліся заблакаванымі ў аўтобусе, іх давялося дэблакаваць выратавальнікам МНС.

У Забайкаллі абвясцілі збор сродкаў для сем'яў загінулых і пацярпелым у ДТЗ.

нг