На ім паявяцца прадстаўнікі амаль 200 краін свету, у тым ліку міністры, навукоўцы, прадстаўнікі свету бізнесу, а таксама міжнародных і няўрадавых арганізацый.
Сёлетні саміт з’яўляецца нетыповым, паколькі месяц таму ў абліччы вулічных пратэстаў ад яго арганізацыі адмовіліся Чылі. ААН вырашыла перанесці канферэнцыю ў Мадрыд, але старшынстваваць будзе чылійская дэлегацыя.
Польскі міністр па справах клімату Міхал Куртыка кажа, што сёлетнія перамовы будуць засяроджаныя на пытанні, якое не ўдалося вырашыць на саміце COP24 у Катавіцах. Гаворка пра правілы глабальнага гандлю правамі да выкідаў цяплічных газаў.
Польскі прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі адзначае, што Польшча разумее неабходнасць абмежавання выкідаў цяплічных газаў, але павінна атрымаць адпаведную кампенсацыю, якая дазволіць перабудаваць энергетычную сістэму:
- Кошт трансфармацыі павінен быць справядліва падзелены. Нашыя просьбы павінны быць выкананыя, каб можна было гаварыць пра чарговыя абмежаванні СО2. У нас свой, цяжкі, характэрны толькі для Польшчы па прычыне залежнасці ад вугалю пункт старту, і ён павінен быць узяты пад увагу.
Саміт ААН COP25 будзе працягвацца да 13 снежня. Папярэдні саміт прайшоў у мінулым годзе ў Катавіцах.
ав