Беларуская Служба

Анджэй Дуда будзе прадстаўляць Польшчу на саміце НАТА

02.12.2019 15:34
Сустрэча лідараў краін-чальцоў альянсу прысвечаная 70-годдзю ўзнікнення НАТА, таму яна будзе адрознівацца ад сустрэч такога тыпу.
Анджэй Дуда PAP/Maciej Kulczyński

Анджэй Дуда будзе прадстаўляць Польшчу на запланаваным на заўтра і паслязаўтра саміце НАТА. Сустрэча лідараў краін-чальцоў альянсу прысвечаная 70-годдзю ўзнікнення НАТА, таму яна будзе адрознівацца ад сустрэч такога тыпу.

Альянс сваю першую сядзібу меў менавіта ў Лондане, таму юбілейнае спатканне пройдзе ў брытанскай сталіцы. На сустрэчы «NATO Engages» будуць прысутнічаць, між іншым, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і генеральны сакратар альянсу Енс Столтэнберг, які так казаў пра НАТА перад вылетам у Лондан:

- НАТА абараняе сёння амаль мільярд людзей, змагаецца з міжнародным тэрарызмам і разам супрацьставіцца агрэсіўным паводзінам Расіі. Наш альянс з’яўляецца актыўным, спраўным і прыстасаваным да будучых выклікаў.

Заўтра вечарам лідараў прыме брытанская каралева Елізавета ІІ. У сераду яны сустрэнуцца на афіцыйным паседжанні. У адрозненні ад папярэдніх самітаў, у праграме прадугледжана толькі адна сесія, якая будзе тычыцца будучыні альянсу. Сярод тэм – выдаткі на абарону, замежныя місіі, адносіны з Расіяй і Кітаем.

Падчас двухдзённага візіту польскі прэзідэнт уручыць пасмяротную адзнаку памерламу два гады таму Францішку Карніцкаму. Ён быў польскім пілотам, які падчас Другой сусветнай вайны змагаўся ў брытанскіх шэрагах.

ав