Паляка, які дапамог абяззброіць тэрарыста на лонданскім мосце, сёння выпісалі са шпіталя. Газета «Daily Mail» піша, што польскія дыпламаты ўтрымліваюць сталы кантакт з брытанскай паліцыяй, а паляк, пра якога вядома толькі тое, што яго завуць Лукаш, застаецца ананімовым па прычыне бяспекі.
У сваю чаргу Sky News змясціла больш падрабязную інфармацыю, атрыманую ад сведкаў. Тэлевізія паведамляе, што паляк атрымаў пяць раненняў. Інфарматар кажа, што ніхто не пабачыць Лукаша, паколькі ён вельмі сціплы чалавек.
Геройская рэакцыя паляка і астатніх людзей, якія напалі на тэрарыста, выклікала ўсеагульнае прызнанне ў Вялікабрытаніі. Словы падзякі выказалі мэр Лондану Садзік Хан, каралева Елізавета ІІ, прэм’ер Барыс Джонсан.
У атацы загінулі дзве асобы – 23-гадовая жанчына і 25-гадовы мужчына.
ав