Брытанскія кансерватары могуць разлічваць на 330 з 650 месцаў у Палаце абшчын, гэта значыць на абсалютную большасць.
Кіраўнік Кансерватыўнай партыі Борыс Джонсан заявіў, што вынікі выбараў даюць яму вялікі мандат даверу на завяршэнне «брэкзіту». Прэм'ер-міністр Злучанага Каралеўства паабяцаў, што выведзе краіну з Еўрапейскага Звязу да 31 студзеня.
Новы старшыня Еўрапейскага савету Шарль Мішэль павіншаваў Джонсана з упэўненай перамогай на парламенцкіх выбарах:
-Вельмі важна, каб сітуацыя праяснілася як мага хутчэй. Мы, як Еўрапейскі Звяз гатовыя на новы фармат блізкіх адносінаў з Вялікабрытаніяй у будучыні. Спадзяюся, мы цяжка папрацуем з брытанскім урадам.
Старшыня Еўрапейскага савету Шарль Мішэль таксама заявіў, што спадзяецца на хуткае зацвярджэнне парламентам Злучанага Каралеўства дамовы аб выхадзе са складу Еўрапейскага Звязу.
«Брэкзіт» стаў адной з галоўных тэмаў саміту лідараў ЕЗ, які зараз праходзіць у Бруселю.
IAR/эж