Беларуская Служба

Еўракамісія ацэніць польскі законапраект аб судзейскай дысцыпліне

17.12.2019 13:55
Прэм’ер Матэвуш Маравецкі сказаў, што законапраект павінен перадухіліць хаос у судовай сістэме. 
СудMasterTux/pixabay.com/CC0 Public Domain

Еўрапейская камісія прааналізуе, ці законапраект партыі «Права і справядлівасць» аб судзейскай дысцыпліне адпавядае еўразвязаўскім прынцыпам незалежнасці ў судовай сістэме – паінфармаваў прэс-сакратар ЕК Крысціян Віганд.

- Мы ведаем пра праект, які 12 снежня паступіў на разгляд у польскі Сейм. Камісія прааналізуе гэтыя прапановы, асабліва калі гаворка ідзе пра адпаведнасць з законам ЕЗ у галіне незалежнасці суддзяў.

Праект «Права і справядлівасці» прадугледжвае, між іншым, увядзенне дысцыплінарнай адказнасці суддзяў за дзейнасць (ці яе адсутнасць), якая можа істотна ўскладніць функцыянаванне сістэмы правасуддзя. Законапраект уводзіць таксама адказнасць за дзеянні, якія ставяць пад сумнеў эфектыўнасць прызначэння суддзі, і за дзейнасць палітычнага характару.

Кіроўная партыя пераконвае, што для грамадства вельмі важным з’яўляецца пачуццё бесстароннасці суддзяў у справах, якія яны вядуць. Прэм’ер Матэвуш Маравецкі сказаў, што законапраект павінен перадухіліць хаос у судовай сістэме. Паводле яго, дзяржава не можа сабе дазволіць, каб адныя суддзі ставілі пад сумнеў магчымасць выдавання прысудаў іншымі суддзямі.

Апазіцыя моцна крытыкуе гэты законапраект і мяркуе, што ён абмяжоўвае незалежнасць суддзяў ды загадвае, як ім працаваць.

ав