Папа рымскі Францішак адмяніў папскую таямніцу ў справах педафіліі. Акрамя таго, ён увёў змены касцёльнага заканадаўства па дзіцячай парнаграфіі, якая цяпер лічыцца сур'ёзным злачынствам.
Адменена «папская таямніца» адносна заяў, судовых працэсаў і рашэнняў, якія тычацца выпадкаў насілля і ўчынкаў сексуальнага характару, здзейсненых пад пагрозай ці са злоўжываннем уладай; злоўжыванняў у адносінах да непаўналетніх; дзіцячай парнаграфіі; не паведамлення аб насіллі або ўтойвання ўзгаданых выпадкаў біскупамі ці генеральнымі настаяцелямі манаскіх супольнасцяў.
Гэта азначае, што дакументы гэтых спраў можна будзе перадаваць следчым органам і судам у іншых краінах.
У дакуменце пастанаўляецца, што адным з самых цяжкіх злачынстваў святароў з’яўляецца набыццё, захоўванне ці распаўсюджванне парнаграфічных выяваў непаўналетніх ва ўзросце да 18 гадоў. Дагэтуль мяжа складаў 14-гадовы ўзрост.
ав