У Страсбургу ў Еўрапейскім парламенце адбылася дыскусія на тэму супрацьдзеяння выміранню пчол. Дэпутаты Еўрапарламенту падкрэслівалі, што памяншэнне колькасці казурак-апыляльнікаў можа аказаць катастрафічнае ўздзеянне на экасістэму.
Цяперака еўрадэпутаты распрацоўваюць забарону на продаж і ўжыванне пестыцыдаў, якія забіваюць казурак-апыляльнікаў. Дэпутат Еўрапарламенту ад Польшчы, чалец «Права і справядлівасці» Збігнеў Кузьмюк лічыць, што такі падыход неабходны для абароны пчол:
-Перад усім мы павінны старацца, каб сельскагаспадарчая вытворчасць была ўсё больш экалагічная. Калі знікне апыленне казуркамі, у рэшце рэшт перад намі замаячыць сапраўдны голад. На ўзроўні ЕЗ мы павінны знайсці грошы на падтрыманне пчалаводаў.
Еўрапейская дырэктыва, яка забароніць ужыванне некаторых пестыцыдаў, родзіць непакоі часткі сельскагаспадарчых вытворцаў. На іх думку, дадзеная забарона можа негатыўна паўплываць на кошт прадуктаў харчавання.
18 снежня Еўрапарламент прымае рэзалюцыю па пытанні процідзеяння выміранню пчол.
IAR/эж