Ініцыятыва Еўрапейскага Звязу Усходняе партнёрства накіравана на адрыў ад Расіі бліжэйшых краін-суседзяў, лічыць міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў.
«Яшчэ да 2014 года трывожным знакам у адносінах Расія-ЕЗ стаў запуск ініцыятывы Усходняе партнёрства, накіраванай па сутнасці – як пацвердзілася ў далейшым – на адрыў ад Расіі нашых бліжэйшых суседзяў, з якімі нас звязваюць шматвяковыя повязі. Маркотныя наступствы гэтай эгаістычнай палітыкі адчуваюцца і па сённяшні дзень», – заявіў Лаўроў у артыкуле «Суседзі па Еўропе». Расія-ЕЗ: трыццаць гадоў адносін», які скандальна вядомы міністр напісаў для « Расійскай газеты».
Нагадаем, праграма Усходняе партнёрства разлічана на палітычную і эканамічную інтэграцыю Еўрапейскага Звязу з шасцю краінамі: Азербайджанам, Арменіяй, Беларуссю, Грузіяй, Малдовай ды Украінай.
У чэрвені 2020 года чакаецца зацвярджэнне новых напрамкаў дзейнасці Усходняга партнёрства у ходзе саміту гэта праграмы. У ліпені гэтага года Еўрапейская камісія запусціла грамадскія кансультацыі па ідэях развіцця праграмы пасля 2020 года.
паводле interfax.by/эж