Ізраільская армія паведаміла, што ў паўночнай частцы анклава была расстраляная фабрыка ўзбраенняў, якую кантраляваў Хамас.
Гэта быў адказ на запуск баевікамі Хамасу ракет па тэрыторыі Ізраіля. Усе ракеты былі перахопленыя ізраільскай супрацьракетнай сістэмай.
У адказ ізраільскія ўлады таксама абмежавалі зону рыбалкі для рыбакоў з Газы ў Міжземным моры.
У мінулым месяцы падчас ізраільскага абстрэлу Сектара Газа быў забіты адзін з лідараў ісламскай групоўкі Джыхад, якую падтрымліваў Іран. Абмен агнём разгарэўся паміж Ізраілем і Газай, у выніку якога загінула 36 палестынцаў.
Сектар Газа знаходзіцца пад кантролем ХАМАС з 2007 года.
З 2008 года Ізраіль правёў тры вайны з гэтай групоўкай.
ПР/юл