Беларуская Служба

Упершыню за 200 гадоў: Нотр-Дам дэ Пары застанецца без імшы на Каляды

21.12.2019 11:12
Калядныя імшы ў саборы праводзілі нават падчас Першай і Другой сусветных войнаў. 
Katedra Notre Dame w Paryżu
Katedra Notre Dame w ParyżuPAP/EPA/CHRISTOPHE PETIT TESSON

У гэтым годзе ўпершыню з часоў Французскай рэвалюцыі ў саборы Парыжскай Божай Маці 25 снежня не будзе праводзіцца калядная начная імша. Пра гэта паведамляе партал «Корреспондент» са спасылкай на агенцтва АР.

Паводле слоў пробашча храма Патрыка Шавэ, пасля красавіцкага пажару ўсе набажэнствы з сабора перанесеныя ў царкву Сэн-Жэрмэн-л'Асеруа каля Луўра, а хор пазбавіўся пастаяннага месца «прапіскі».

Шавэ адзначыў, што калядныя імшы ў саборы праводзілі нават падчас Першай і Другой сусветных войнаў. Наколькі яму вядома, службы перарываліся толькі на некаторы перыяд пасля рэвалюцыі, калі пасля 1789 года сабор ненадоўга ператваралі ў «храм розуму».

Рэстаўрацыя ў саборы пачнецца не раней за 2020 год.

Пажар у саборы Парыжскай Божай Маці пачаўся ўвечары 15 красавіка. У сабора цалкам абрынуліся дах, шпіль, усталяваны ў XIX стагоддзі, калоны і гадзіннік. Акрамя таго, агонь перакінуўся на левую вежу сабора. З палаючага Нотр-Дама паспелі вынеслі Цярновую карону, якая, паводле падання, была адзетая на галаву Ісуса Хрыста незадоўга да распяцця. Творы мастацтва, якія знаходзіліся ў саборы, таксама ўдалося выратаваць.

У чэрвені ў Нотр-Даме адбылася першая служба пасля пажару. Зрэшты, у мэтах бяспекі толькі 30 чалавек былі дапушчаныя ў храм, і тыя знаходзіліся ў касках.

вс