Беларуская Служба

Прэзідэнт Ірана пацвердзіў, што ўкраінскі самалёт збілі іранскія ўзброеныя сілы

11.01.2020 10:09
Прэзідэнт Ірана Хасан Рухані пераконвае, што да трагедыі дайшло “ў выніку чалавечай памылкі”.
   .
Прэзідэнт Ірана Хасан Рухані.PAP/EPA/ABEDIN TAHERKENAREH

Іран паведаміў, што самалёт украінскай авіякампаніі МАУ быў збіты іранскімі ўзброенымі сіламі “ў выніку чалавечай памылкі”. Авіякатастрофа ўкраінскага самалёта Boeing 737-800 адбылася ў апошнюю сераду. У яе выніку загінулі 176 чалавек.

Прэзідэнт Ірана Хасан Рухані напісаў у Твітары, што адказнасць яго краіны за збіццё самалёта была ўстаноўлена пасля ўнутранага расследавання, праведзенага іранскімі ўзброенымі сіламі.

“Ракета, выпушчаныя з-за чалавечай памылкі, прычынілася да жудаснай катастрофу ўкраінскага самалёта і смерці 176 чалавек”, - напісаў прэзідэнт Ірана. Ён дадаў, што расследаванне працягваецца і Ісламская Рэспубліка Іран „глыбока шкадуе аб гэтай страшнай, недаравальнай памылцы”. Ён таксама спачуваў сем’ям загінулых.

Раней міністр замежных спраў Ірана Махамад Джавад Зарыф паведамляў у Твітары, што Boeing украінскай авіякампаніі быў збіты „ў выніку чалавечай памылкі”. Ён таксама выказаў шкадаванне і афіцыйна выбачаўся перад сем'ямі загінулых і народамі, прадстаўнікамі якіх былі ахвяры.

Генеральны штаб узброеных сіл Ірана паведаміў, што вінаватыя ў збіцці ўкраінскай машыны „будуць неадкладна пастаўлены перад ваенным судом”. Далей ён запэўніў, што „падобныя памылкі ўжо не паўторацца”.

Самалёт украінскай авіякампаніі МАУ быў збіты ў сераду праз некалькі гадзін пасля правядзення ракетнага абстрэлу амерыканскіх ваенных базаў у суседнім Іраку. Акцыя Тэгерана была адказам на забойства амерыканцамі ўплывовага іранскага генерала Касема Сулеймані, які, паводле разведкі ЗША, планаваў атакі на амерыканскія аб'екты.

У авіякатастрофе загінулі 176 чалавек, у тым ліку 82 іранцы, 63 канадцы, 11 украінцаў (2 пасажыры і 9 членаў экіпажа), 10 грамадзян Швецыі, 4 - Афганістана, 3 - Германіі і 3 - Вялікабрытаніі. Самалёт ляцеў з Тэгерана ў Кіеў.

аз