Беларуская Служба

Расія зноў абмежавала суднаходства ў Дзвінскім заліве ў Белым моры

13.01.2020 17:21
Заходнія аналітыкі падазраюць, што Расія ў Дзвінскім заліве тэстуе адзін з сакрэтных ваенных праектаў.
.    .
Мора. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: Pexels /pixabay.com/CC0 Public Domain

Расія абмежавала суднаходства ў Дзвінскім заліве ў Белым моры, паведаміла агенцтва “Інтэрфакс”. У жніўні мінулага года там адбыўся выбух ракеты з ядзерным рыхавіком. Частка сусветных СМІ паведамляла пра радыеактыўнае забруджванне гэтага раёна, а расійскія ўлады перакрылі Дзвінскі заліў для свабоднай навігацыі.

“Інтэрфакс”не паведамляе, чаму рашэнне аб перакрыцці заліва было нанава прынятае. Некаторыя незалежныя каментатары кажуць пра радыеактыўнае забруджванне, а іншыя - пра працяг ваенных выпрабаванняў.

Частка заходніх СМІ са спасылкай на дадзеныя Злучаных Штатаў Амерыкі адзначаюць, што ў гэтым рэгіёне Белага мора працуе расейскі карабель, прыстасаваны для збору радыеактыўных адходаў.

Заходнія аналітыкі тлумачаць, што Расія ў Дзвінскім заліве тэстуе адзін з сакрэтных ваенных праектаў.

аз