Дзень памяці пра ахвяр Галакосту адзначаюць ва ўсім свеце. Перад штабкватэрай NATO у Бруселю сцягі апушчаныя да паловы мачты. Пра ўшанаванне памяці ахвяр паінфармаваў генеральны сакратар Енс Столтэнберг. – 75 гадоў прайшло. Мы не можам пра гэта ніколі забыць, – напісаў генсак НАТА ў сацыяльных сетках.
Вечарам польскі прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі і канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель возьмуць удзел у канцэрце, арганізаваным у сувязі з 75-й гадавінай вызвалення нямецкага канцлагеру Аўшвіц-Біркенаў. Канцэрт адбудзецца ў Дзяржаўнай оперы ў Берліне. Падчас яго будзе выкананы твор «Ацалелы з Варшавы» Арнольда Шенберга і Трэцяя сімфонія Бетховена. Польскі прэм’ер і нямецкая канцлер павінны выступіць з кароткімі прамовамі.
ав