У ракетнай атацы на амбасаду ЗША ў Багдадзе, якая адбылася ноччу з нядзелі на панядзелак, паранены прынамсі адзін чалавек персаналу пляцоўкі – паінфармавалі агенцтву АР працаўнікі амбасады.
Двое ананімных працаўнікоў дыппляцоўкі не ўдакладнілі, якой нацыянальнасці з’яўляецца пацярпелы. Таксама невядома, як моцна ён пацярпеў. Ракета трапіла ў рэстаран, які знаходзіцца на тэрыторыі амбасады.
У сваю чаргу агенцтва Reuters, спасылаючыся на крыніцы ў сілах бяспекі, паінфармавала, што ў налёце былі параненыя тры чалавекі.
Паводле амерыканскіх узброеных сіл на раён Багдаду, дзе размешчаныя сядзібы ўлад Іраку і дыпламатычныя пляцоўкі, упала прынамсі пяць ракет тыпу кацюша. Гэта была чарговая ракетная атака на гэты мікрараён з часу забойства амерыканцамі іранскага генерала Касема Сулеймані.
ав