Заражэнне пацверджана ў 33-гадовага мужчыны з Штокдорфа (акруга Штарнберг блізу Мюнхена), паведаміў прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя федэральнай зямлі Баварыя ў ноч на аўторак, 28 студзеня. Пацыент ізаляваны і знаходзіцца ў добрым стане, падкрэслілі ў ведамстве. Людзей, з якімі мужчына знаходзіўся ў цесным кантакце, праінфармавалі аб сімптомах, мерах засцярогі і шляхах перадачы віруса.
Пазней высветлілася, што шпіталізаваны баварац заразіўся вірусам ад свайго кітайскага калегі. Як паведамілі прадстаўнікі кампаніі Webasto, у якой працуе заражаны жыхар Баварыі, некалькі тыдняў таму ён меў зносіны з жыхаркай Кітая, якая наведвала цэнтральны офіс у Штокдорфе. Па вяртанні на радзіму ў яе было дыягнаставала заражэнне каронавірусам вірусам. З ёй кантактавала ўсяго каля 40 жыхароў Нямеччыны. У дадзены момант усе яны знаходзяцца пад амбулаторным наглядам лекараў.
Спецыялісты Інстытуту імя Роберта Коха пагрозу заражэння для іншых жыхароў Баварыі, ацэньваюць як нізкую.
Паводле стану на 28 студзеня заражэнне каронавірусам 2019-nCoV у Кітаі выяўлена больш чым у 4,5 тысяч чалавек, а колькасць памерлых перавысіла 100 чалавек. Пекін абмежаваў транспартныя зносіны з шэрагам мегаполісаў, фактычна змясціўшы пад каранцін звыш 56 млн чалавек у 18 гарадах.
паводле dw.com/эж