Беларуская Служба

У выніку стральбы ў Тайландзе загінулі 27 чалавек

09.02.2020 13:38
Прэмʼер Тайланда, які прыбыў на месца здарэння, паведаміў, што матывам дзеянняў злачынцы былі праблемы з продажам зямлі.
Месца трагедыі Foto: PAP/EPA/NARONG SANGNAK2

Страляніну ўчыніў узброены вайсковец, каля 60 чалавек атрымалі раненні. Дакладную колькасць ахвяраў трагедыя паведаміў трагедыі прэм'ер-міністр Тайланда Прают Чан-Ача.

Папярэдняе следства паказвае, што злачынства было здзейснена па асабістых прычынах. Падчас штурму гандлёвага цэнтру, злачынец, які хаваўся там з учорашняга вечара, быў ліквідаваны тайскімі паліцэйскімі.

Прэмʼер Тайланда, які прыбыў на месца здарэння, паведаміў, што матывам дзеянняў злачынцы былі праблемы з продажам зямлі. Салдат спачатку застрэліў трох чалавек у ваеннай базе, у якой служыў, а пасля скраў аўтамабіль і зброю, у тым ліку аўтамат.

Непадалёк гандлёвага цэнтр у горадзе Накхонратчасіма ён адкрыў агонь па аўтамабілях, якія праязджалі каля яго і па наведвальнікам крамаў. Пасля страляніны тайскі жаўнер схаваўся ў гандлёвым цэнтры, дзе пачаў паведамляць пра забойствы ў сацыяльных сетках.

Facebook выдаліў яго старонку і паведаміў, што будзе блакаваць усе матэрыялы, звязаныя з трагедыяй і якія змяшчаюць выявы гвалту.

Нагадаем, у выніку стральбы загінулі 27 чалавек.

IAR/эж