Беларуская Служба

ЗША выдаткуе больш за 760 млн долараў на змаганне з Расіяй

11.02.2020 09:48
Выдзяляцца сродкі на супрацьдзеянне расійскаму ўплыву шляхам нарошчвання магчымасцяў саюзнікаў ЗША ў галіне бяспекі і абароны іх тэрытарыяльнай цэласнасці.
Donald Trump
Donald TrumpPAP/EPA/LEAH MILLIS / POOL

Праект бюджэту адміністрацыі ЗША на 2021 фінансавы год прадугледжвае вылучэнне 763,8 млн долараў на дапамогу дзяржавам Еўропы і Цэнтральнай Азіі з мэтай процідзеяння ўплыву Расіі. Перад Амерыкай «узнікаюць выклікі з боку дзяржаў-канкурэнтаў, якія адраджаюцца, у тым ліку Кітая і Расіі», – гаворыцца ў прапановах прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Праект абнародаваў Белым дом у панядзелак, 10 студзеня.

Выдзяляцца сродкі на супрацьдзеянне расійскаму ўплыву шляхам нарошчвання магчымасцяў саюзнікаў ЗША ў галіне бяспекі і абароны іх тэрытарыяльнай цэласнасці. Частка сродкаў пойдзе на падтрымку намаганняў дзяржаў-партнёраў па спыненні выкарыстання расійскага ваеннага абсталявання, а таксама на ліквідацыю эканамічнай залежнасці гэтых краін ад Расіі, да прыкладу, у галіне энергетыкі і гандлю. 24 мільёны прапануецца вылучыць на супрацьдзеянне расейскай дэзынфармацыі і прапагандзе.

У праекце бюджэту таксама прапануецца вылучыць 1,5 млрд долараў на супрацьдзеянне ўплыву Кітая, а таксама, на барацьбу за «бяспеку, дэмакратыю і эканамічны рост» у Ціхаакіянскім рэгіёне. 337,5 млн долараў запланавана ў бюджэце на супрацьдзеянне ўплыву Ірана.

Прапановы прэзідэнта па бюджэце павінны будуць прайсці ўзгадненне з Кангрэсам.

паводле dw.com/эж