Беларуская Служба

У Кітаі зафіксаваны рэзкі скачок заражэнняў каронавірусам

13.02.2020 08:52
У чацвер, 13 лютага, колькасць хворых павялічылася ў дзесяць разоў у параўнанні з дадзенымі за папярэдні дзень. 
Mieszkańcy Wuhan w prowincji Hubei
Mieszkańcy Wuhan w prowincji HubeiPAP/EPA/SHEPHERD ZHOU

Колькасць хворых на каронавірус COVID-19, выяўленых у кітайскай правінцыі Хубэй, у чацвер, 13 лютага, павялічылася ў дзесяць разоў у параўнанні з дадзенымі за папярэдні дзень.  Колькасць хворых склала 14840 чалавек. Пра гэта паведамілі мясцовыя ўлады 13 лютага.

Колькасць смяротных выпадкаў павялічылася за той жа перыяд больш чым удвая і склала 242 чалавекі. Такім чынам, агульная колькасць пацыентаў, якія памерлі ад выкліканага каронавірусам лёгачнага захворвання, толькі на мацерыковай тэрыторыі Кітая складае сёння 1350 чалавек. 1310 з іх пражывалі ў правінцыі Хубэй. Агульная колькасць пацверджаных дыягназаў складае ў гэтай правінцыі 48 208 выпадкаў, перадае інфармагенцтва dpa.

Мясцовыя ўлады тлумачаць гэты скачок змяненнем метаду дыягностыкі інфекцыі.

Між тым першы выпадак заражэння каронавірусам быў зафіксаваны ў Лондане. Пацыентка, у якой пацвердзіўся гэты дыягназ, некалькі дзён таму прыбыла з Кітая. Цяпер Хворая знаходзіцца ў інфекцыйным аддзяленні лонданскай лякарні Сэнт-Томас.

паводле dw.com/эж