Пра гэта заявіў Майкл Пампеа падчас 56-й Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.
Кіраўнік дыпламатыі Злучаных Штатаў Майкл Пампеа адзначыў, што 1 млрд долараў, вылучаны яго краінай, дапаможа знізіць залежнасць краін Цэнтральнай ды Усходняй Еўропы ад Расіі:
- Наша мэта вельмі простая. Яна заключаецца ў тым, каб стымуляваць прыватныя інвестыцыі ў энергетычны сектар з мэтай абароны свабоды і дэмакратыі ва ўсім свеце.
Нагадаем, геапалітычныя праект «Трохмор’е» быў заснаваны ў 2015 годзе па ініцыятыве Польшчы і Харватыі. Асноўнай мэтай «Трохмор’я» лічыцца развіццё эканамічнага і палітычнага супрацоўніцтва ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
У Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы ўдзельнічаюць сотні сусветных лідараў і экспертаў. Яны абмяркоўваюць актуальныя глабальныя праблемы. Дэбаты ў рамках канферэнцыі працягнуцца да 16 лютага ўключна.
IAR/эж