Беларуская Служба

Кітай абяцае дапамогу прадпрымальнікам 

16.02.2020 14:12
Кітайскія ўлады дапамогуць сваім кампаніям,якія пацярпелі ў выніку эпідэміі каронавіруса,  як мага хутчэй аднавіць вытворчасць.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/ALEKSANDAR PLAVEVSKI

Другая па велічыні эканоміка свету моцна пацярпела ад імклівай эпідэміі каронавіруса. Больш за 1500 чалавек ужо памерлі ад патагеннай інфекцыі.

Віцэ-прэзідэнт Кітайскай камісіі па рэгуляванні банкаў і страхавання Лян Тао заявіў, што кампаніі змогуць хутчэй атрымаць крэдыты і крэдытную падтрымку пад свае ключавыя інвестыцыйныя праекты.

Таксама дапамогу атрымаюць малыя прыватныя кітайскія прадпрыемствы, якія панеслі страты з-за эпідэміі каронавірусу.

ПР/юл