Правінцыя стала месцам жорсткіх баёў паміж сірыйска-расійскімі войскамі ды турэцкімі арміяй і ўзброенай апазіцыяй. За апошні час значна павялічылася колькасць налётаў на месцы дыслакацыі ўзброенай апазіцыяй, а таксама на дамы, шпіталі ды школы.
Тысячы сірыйцаў вымушаныя пакінуць свае дамы ды ўцякаць у больш бяспечныя рэгіёны, пераважна ў бок турэцкай мяжы.
ААН папярэджвае, што тысячы мірных жыхароў пешшу пераадольваюць сотні кіламетраў, нягледзячы на тое, што ўначы тэмпература ў Сірыі апускаецца ніжэй нуля. Шмат людзей спяць пад адкрытым небам, бо нідзе не знаходзяць прытулку.
Спецыялісты зазначаюць, што становішча бежанцаў будзе толькі пагаршацца.
ПР/юл