У Кітаі ў выніку каронавіруснай інфекцыі памерла 1770 чалавек, паведаміла Пекінская нацыянальная камісія па ахове здароўя.
Ва ўсім Кітаі, больш за ўсё ў правінцыі Хубэй, ужо зарэгістравана больш за 70 500 выпадкаў заражэння патагеннай інфекцыя. Між тым, паводле дадзеных кітайскіх уладаў, колькасць новых інфекцыяў за межамі правінцыі, якая з'яўляецца эпіцэнтрам віруса, няўхільна змяншаецца.
Аднак у самой правінцыі Хубэй колькасць новых захворванняў не змяншаецца, большая частка гораду знаходзіцца на каранціне. Жыхары 11-мільённага гораду Ухань – сталіцы рэгіёна – абавязаны штодня паведамляць інфармацыю пра тэмпературу цела. Рух па горадзе абмежаваны, жыхары могуць пакідаць свае дамы раз у два дні, каб рабіць пакупкі. Такім чынам улады Кітая хочуць абмежаваць далейшае распаўсюджвання віруса.
З-за эпідэміі ў Паднябеснай назіраецца запаволенае вяртанне кітайцаў на свае працоўныя месцы пасля традыцыйных навагодніх святаў. Па гэтай прычыне ўлады Пекіна распарадзіліся, што кожны чалавек, які прыязджае ў кітайскую сталіцу ў бліжэйшы час, быдзе скіраваны ў каранцін на два тыдні.
ПР/юл