Беларуская Служба

Кітайскі каронавірус распаўсюдзіўся на ўсю Італію

25.02.2020 13:02
Першыя захворванні выяўленыя таксама ў Аўстрыі ды Харватыі.
Паседжанне крызіснага штабу італьянскага ўраду EPA/FILIPPO ATTILI / CHIGI PALACE PRESS OFFICE Dostawca: PAP/EPA.

У Італіі выкрытыя першыя выпадкі захворвання на каронавірус з Кітаю на поўдні краіны ў Палерма на Сіцыліі, і таксама ў Фларэнцыі. У агульнай складанасці колькасць заражаных павялічылася да 270, гэта значыць 41 новы выпадак за дзень. Больш падрабязна распавядае карэспандэнт Польскага радыё Пётр Кавальчук.

- У Палерма ў каранцін змешчана турыстычная група з 40 чалавек, у складзе якой была адна з заражаных турыстак, што прыехала з Бергамо ў Ламбардыі. У Фларэнцыі каранавірус знайшлі ў мужчыны, які нядаўна вярнуўся з Сінгапуру. Ужо гаворыцца пра небяспеку распаўсюду віруса ў цэнтральнай ды паўднёвай частцы Італіі, дзе нядаўна яшчэ не было аніводнага выпадку. Урад прыняў рашэнне пра адмену да 15 сакавіка ўсіх школьных вандровак, і правядзення 6 матчаў футбольнай лігі без удзелу гледачоў на стадыёнах. У сваю чаргу Ватыкан паведаміў, што адмяніў усе запланаваныя ўрачыстасці за выключэннем Генеральнай аўдыенцыі, якая пройдзе заўтра на плошчы Святога Пятра ў Рыме.

Італьянскія вірусолагі сцвярджаюць, што статыстыка смерцяў і заражэнняў на каронавірус у Італіі самая высокая ў Еўропе. Учора ў Ламбардыі 7 асоб памерлі ад каронавірусу.

Эксперты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і Еўрапейскага звязу сёння экстранна вылецелі ў Італію ў звязку з эпідэміяй каронавіруса. Агенцтва Reuters паведаміў пра першыя захворванні на каронавірус у Харватыі ды Аўстрыі.

Узровень пагрозы ад каронавіруса ў Еўрасаюзе пакуль лічыцца ўмераным, за выключэннем Італіі, дзе абвешчана трывога высокага ўзроўню. Такое рашэнне прынялі эксперты Еўрапейскага цэнтур па прафілактыцы і кантролі захворванняў.

ПР/юл