Беларуская Служба

Белы дом выдзяляе мільярды долараў на барацьбу з каронавірусам

25.02.2020 16:12
Белы дом звярнуўся па згоду да Кангрэса на прызначэнне 2,5 мільярдаў долараў на барацьбу з каронавірусам.
Прэзідэнт ЗША Дональд ТрампEPA/HARISH TYAGI Dostawca: PAP/EPA



Гэтыя грошы пойдуць на распрацоўку вакцыны, набыццё матэрыялаў і медычнага абсталявання.

«Прыярытэтам прэзідэнта Трампа з'яўляецца абарона краіны. Мы дзейнічаем вельмі агрэсіўна, каб мінімізаваць рызыку распаўсюджвання віруса ў ЗША», – напісаў дырэктар бюджэтнага бюро Белага дому Расэл Воўд у заяве ў Кангрэс.

Воўд паведаміў, што значная частка сродкаў на барацьбу з эпідэміяй будзе накіравана на вынаходніцтва, выпрабаванні і вытворчасць вакцыны супраць віруса. Аднак дэмакраты ў Кангрэсе палічылі заяву недастатковай.

На іх думку, 2,5 мільярда долараў недастаткова для абароны амерыканцаў ад смяротнай пагрозы. На думку дэмакратаў, Белы дом не плануе ўзгодненага рэагавання на патэнцыйную эпідэмію ЗША.

У ЗША колькасць захворванняў на каронавірус вырасла да 54. Большасць – пасажыры круізнага карабля «Diamond Princess», якія былі эвакуяваныя з Японіі ў ЗША. Яны прайшлі каранцін у Каліфорніі і Тэхасе.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп напісаў у Twitter, што каронавірус у Амерыцы знаходзіцца пад «моцным кантролем».

ПР/юл