Улады Ірану паведамілі, што мужчына праходзіць каранцін. З краін Блізкага Усходу дагэтуль у Іране найбольш выпадкаў каронавіруса. Мясцовыя ўлады паведамляюць пра 19 смяротных ахвяр і 139 заражаных.
Яшчэ ўчора намеснік міністра Ірадж Харырчы і прэс-сакратар урада выступілі на прэс-канферэнцыі па пытаннях каронавіруса. Тэлекамеры, аднак, паказалі выразна хворага міністра, які пацеў, піў ваду і было яму цяжка гаварыць больш працяглыя сказы. Праз некалькі гадзін улады пацвердзілі, што палітык заражаны каронавірусам і адпраўлены ў каранцін.
- Я пачаў лячэнне, і маё самаадчуванне нядрэннае. У мяне тэмпература, якая, калі Бог дазволіць, аціхне – заявіў палітык на відэа, размешчаным у сацыяльных сетках.
Першым заражаным каронавірусам у Іране быў работнік, які прыляцеў з Кітая ў горад Ком. Гэта мэта тысячы шыіцкіх пілігрымаў, і падазраецца, што таму вірус хутка распаўсюдзіўся.
яс