Беларуская Служба

Нямецкія СМІ: больш палякаў вяртаецца на радзіму, чым эмігруе

26.02.2020 13:55
Нямецкая газета «Frankfurter Allgemeine Zeitung» адзначае, што ўпершыню за дзясяткі гадоў, большая колькасць палякаў вяртаецца на радзіму, чым з’язджае.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:tookapic/pixabay.com/CC0 Public Domain

Нямецкая газета тлумачыць гэта добрай эканамічнай сітуацыяй у Польшчы і палітыкай польскага ўраду. З 2,5 мільёна палякаў у эміграцыі ў 2018 годзе 85 тысяч вярнуліся на радзіму.

- У 2019 годзе польская эканоміка вырасла на 4 працэнты. Беспрацоўе на 3,8 працэнта ніжэйшае, чым у сярэднім па ЕЗ. У некаторых галінах ёсць дэфіцыт рук на працу, – падкрэслівае «FAZ». Газета нагадвае, што пасля перамогі на парламенцкіх выбарах у 2015 годзе ўрад ПіС увёў праграму 500 плюс для дзяцей і распачаў жыллёвую праграму, накіраваную на прадстаўнікоў »ніжняга сярэдняга класа.

Усё гэта спрыяе рээміграцыі. Перш за ўсё, у вялікіх гарадах ёсць шмат прапаноў па працы, якія лепш аплочваюцца, чым працоўныя месцы ў некваліфікаваных працах у Вялікабрытаніі, – адзначае FAZ. Аднак газета лічыць, што сур'ёзнай перашкодай на шляху вяртання, асабліва для моладзі, зʼяўляюцца нізкія заробкі і нявыгадныя кантракты на працу.

яс