Беларуская Служба

Чарговыя дзяржавы свету аб’яўляюць пра выяўленне выпадкаў каронавіруса ў сваіх межах

28.02.2020 13:05
Прымаюцца меры санітарна-эпідэміялагічнага кантролю з мэтаю паўстрымаць распаўсюд хваробы.
       , , 28.02.2020
Людзі ў масках у адным з гандлёвых цэнтраў, Кітай, 28.02.2020PAP/EPA/WU HONG

Чарговыя дзяржавы свету аб’яўляюць пра выяўленне выпадкаў новай каронавіруснай інфекцыі ў сваіх межах і прымаюць меры санітарна-эпідэміялагічнага кантролю з мэтаю паўстрымаць распаўсюд хваробы. Першы выпадак захворвання зафіксаваны ў Беларусі ды Літве. У Бельгіі нацыянальная авіякампанія прыняла рашэнне абмежаваць колькасць рэйсаў на поўнач Італіі, дзе пашыраецца эпідэмія.

У Францыі колькасць выпадкаў выяўлення віруса вырасла да 38, 2 асобы памерлі. На думку прэзідэнта дзяржавы Эмануэля Макрона, з вірусам неабходна змагацца не толькі ў межах паасобных дзяржаваў, але таксама на міжнародным узроўні. У сваю чаргу ў Японіі адмененыя ўрокі ў пачатковых школах, гімназіях ды ліцэях. У Токіа адмянілі таксама шматлікія масавыя імпрэзы.

У Кітаі ўчора 44 асобы памерлі ў выніку захворвання, але ўрад дзяржавы паведаміў, што колькасць выяўленых новых выпадкаў інфекцыі панізілася ўпершыню за перыяд звыш аднаго месяца.

ІАР ПР/нг