Беларуская Служба

Патрыярх Кірыл настойвае на згадванні Бога ў Канстытуцыі Расіі

29.02.2020 11:07
«Гэта ні ў якой меры не падрывае прынцып свецкасці там, дзе ён з'яўляецца асноватворным, як і ў нашай краіне».
Patriarcha Cyryl i Władimir Putin
Patriarcha Cyryl i Władimir PutinShutterstock.com / vodograj

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл настойвае на неабходнасці згадкі Бога ў Канстытуцыі Расіі.

«Згадванне каштоўнасці веры ў Бога ў Канстытуцыі стала б замацаваннем гістарычнай і духоўнай пераемнасці народаў нашай краіны, не ўяўляючых сябе па-за рэлігіяй», – заявіў патрыярх.

Іерарх нагадаў, што ў шматлікіх канстытуцыях краін ва ўсіх частках свету, як хрысціянскіх, так і мусульманскіх, існуе згадванне Бога. Кірыл дадаў, што яно ёсць і ў прысягах кіраўнікоў дзяржаў.

«Гэта ні ў якой меры не падрывае прынцыпу свецкасці там, дзе ён з'яўляецца асноватворным, як і ў нашай краіне», – лічыць патрыярх Кірыл.

Раней сенатар Андрэй Клішас паведаміў, што ў Канстытуцыю Расійскай Федэрацыі плануецца ўнесці згадванне веры ў Бога. Паводле яго, гэта можа быць адлюстравана ў трэцім раздзеле Канстытуцыі.

вс