Беларуская Служба

Па ініцыятыве Польшчы Вышаградская група абмяркуе сітуацыю з каронавірусам

29.02.2020 16:49
«Мы хочам выпрацаваць рашэнні і ўмацаваць супрацоўніцтва па найбольш актуальнаму пытанню – маю на ўвазе праблему распаўсюджвання каронавіруса».
       26 , , , 29  2020
У Іране ў выніку каронавіруснай інфекцыі памерлі 26 чалавек, Тэгеран, Іран, 29 лютага 2020 года PAP/EPA/ABEDIN TAHERKENAREH

Па ініцыятыве Польшчы ў сераду, 4 сакавіка, у Празе адбудзецца рабочая сустрэча Вышаградскай групы. Прадстаўнікі Польшчы, Венгрыі, Чэхіі і Славакіі абмяркуюць сітуацыю ў Еўропе ў сувязі з распаўсюджваннем кітайскага каронавіруса COVID-19.

«Мы хочам выпрацаваць рашэнні і ўмацаваць супрацоўніцтва па найбольш актуальнаму пытанню – маю на ўвазе праблему распаўсюджвання каронавіруса», – паведаміў у суботу прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі. Кіраўнік польскага ўраду адзначыў, што Вышаградская група зʼяўляецца адлюстраваннем рэальнага партнёрства дзяржаў нашага рэгіёну.

Галоўная санітарная інспекцыя Польшчы паведаміла ў пятніцу, 28 лютага, што з 31 снежня 2019 года па 28 лютага 2020 года на свеце было зарэгістравана больш за 83 тыс. пацверджаных выпадкаў заражэння вірусам COVID-19. Ад хваробы, выкліканай каронавірусам, памерла 2857 чалавек. Найбольш смерцяў зафіксавана ў мацерыковым Кітаі (2788), Ганконгу (2), Іране (26), Паўднёвай Карэі (13), Італіі (17). У Польшчы да гэтага часу няма пацверджаных выпадкаў заражэння каронавірусам.

вс