Беларуская Служба

ААН выдзеліла сродкі ўразлівым краінам на барацьбу з каронавірусам

02.03.2020 08:43
Арагнізацыя выдзеліла 15 мільёнаў долараў з Цэнтральнага фонду рэагавання на надзвычайныя сітуацыі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePAP/EPA/YONHAP

У арганізацыі адзначаюць, што магчымасць стрымаць эпідэмію захоўваецца. ААН выдзеліла 15 мільёнаў долараў з Цэнтральнага фонду рэагавання на надзвычайныя сітуацыі дзеля садзейнічання глабальным намаганням па стрымліванні каронавіруса COVID-19.

Пра гэта было заяўлена на фоне рашэння СААЗ павысіць узровень пагрозы глабальнай эпідэміі каронавіруса да «вельмі высокай». Гэта максімальны ўзровень у градацыі СААЗ. Пры гэтым арганізацыя заявіла, што ўсё яшчэ ёсць шанец стрымаць вірус, калі перапыніць ланцужок яго перадачы.

Выдзеленыя ААН сродкі пойдуць у Сусветную Арганізацыю аховы здароўя і ў Дзіцячы фонду ААН (ЮНІСЕФ). Яны будуць выкарыстоўвацца для маніторынгу распаўсюджвання віруса, расследавання выпадкаў захворвання, дзейнасці нацыянальных лабараторый і фінансавання іншых эпідаміялагічных захадаў.

У сваю чаргу СААЗ заклікала выдаткаваць 675 мільёнаў долараў для барацьбы з каронавірусам. Ёсць магчымасць стрымаць распаўсюд віруса, калі краіны свету прымуць сур'ёзныя захады па ранняй дыягностыцы захворвання, ізаляцыі і дагляду за пацыентамі.

паводле golos-ameriki.ru/эж