З аўторка, 24 сакавіка, уведзены абавязковы двухтыднёвы каранцін пры ўездзе ў Літву. Пра гэта Міністэрства замежных спраў Беларусі папярэдзіла на сваёй афіцыйнай старонцы ў сетцы Facebook, паведамляе БелТА.
Грамадзян Беларусі, якія вяртаюцца дадому па транзітным калідоры праз Літву, просяць максімальна аператыўна звязацца з пасольствам Беларусі ў Літве па тэлефонах +37052662211; +37060016244 (кругласутачна).
У беларускай дыпмісіі таксама распавялі, што рабіць, калі ў перыяд каранціну скончыўся тэрмін законнага знаходжання ў Літве, але краіну не ўдалося пакінуць не па сваёй віне. Замежным грамадзянам можна заставацца ў Літве да заканчэння каранціну. У дачыненні да іх у перыяд каранціну не будуць прымацца рашэнне аб вяртанні і меры адміністрацыйнай адказнасці за незаконнае знаходжанне. Але неабходна будзе пакінуць Літву па завяршэнні каранціну на працягу ўстаноўленага перыяду (пра гэта будзе паведамлена дадаткова).
вс
на фота: літоўская паліцыя