Краіны Паўночнаатлантычнага альянсу накіроўваюць медычную дапамогу ў Італію і Іспанію, дзве дзяржавы, якія найбольш церпяць ад пандэміі каранавіруса. Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг паведаміў у Бруселі, што на шляху ў Еўропу знаходзіцца самалёт з Турэччыны.
Падчас відэаканферэнцыі ў штаб-кватэры НАТА ў Бруселі кіраўнік блоку Енс Столтэнберг паведаміў, што Турцыя з'яўляецца чарговым членам НАТА, які далучаецца да дапамогі:
-Гэтай раніцай ваенны самалёт з маскамі, ахоўным адзеннем і іншым медычным абсталяваннем вылецеў з Турцыі і ляціць у Італію і Іспанію. Гэта адказ на заклікі, перададзеныя праз наш каардынацыйны цэнтр дапамогі.
Раней чэшскія ваенныя самалёты даставілі ў Італію і Іспанію каля 20 тысяч адзінак ахоўнага адзення для медработнікаў. У Італію паляцелі таксама польскія і албанскія лекары, а нямецкія больніцы прынялі пацыентаў з Італіі і Францыі. Кіраўнік НАТА таксама паведаміў аб тым, што ЗША перадалі медычнае абсталяванне ў Італію.
Усе гэтыя дзеянні зʼяўляюцца адказам на папярэднія заклікі іспанскай арміі, якая папрасіла дапамогі вайскоўцаў іншых краін блоку НАТА.
IAR/эж