Беларуская Служба

Суд Еўразвязу вынес рашэнне, што Польшча парушыла еўрапейскае заканадаўства, адмаўляючы прыняць уцекачоў

02.04.2020 11:51
Суддзі з Люксембурга напісалі ў вердыкце, што абавязкі чалецкіх краін не выканалі таксама Чэхія і Венгрыя.
.
.GregMontani/pixabay.com/CC0

Праграма перасялення, узгодненая ў 2015 годзе, была распісаная на два гады і закончылася восенню 2017 году. Большасць еўразвязаўскіх краін прыняла рашэнне прыняць 160 тысяч уцекачоў з лагераў у Грэцыі і Італіі.

Суд Еўразвязу стаў на бок ЕК, адхіляючы аргументы Польшчы, Чэхіі і Венгрыі, якія тлумачылі адмову прымаць уцекачоў пытаннямі бяспекі і грамадскага парадку. Суд у абгрунтаванні напісаў, што чалецкія краіны не могуць выкарыстоўваць такія аргументы.
Цяпер усё залежыць ад таго, як на рашэнне суду адрэагую Еўракамісія. Яна сама прызнала, што прымушанне краін прымаць уцекачоў было памылкай.

ав