Ва ўсім свеце колькасць выяўленых выпадкаў складае больш за 940 тысяч. Колькасць смяротных ахвяр у Еўропе – гэта 34 571, а ў цэлым свеце 47 836.
Больш за ўсё захворванняў і смерцяў цяпер у ЗША, у Італіі і Іспаніі. Цяпер эпіцэнтрам захворвання з’яўляюцца Злучаныя Штаты. Там колькасць смяротных ахвяр перавысіла 5 тысяч, а заражаныя ў суме 215 тысяч чалавек. Віцэ-прэзідэнт Майк Пампэа гаварыў у тэлевізіі CNN, што развіццё каранавірусу ў Амерыцы можа быць падобным як у Італіі. У сваю чаргу ўдалося эвакуіраваць каля тысячы маракоў з карабля МВФ Тэадор Рузвельт, які цяпер знаходзіцца ў Гуаме, пасля таго, як на борце быў выяўлены COVID-19.
У Італіі колькасць ахвяр перавысіла 13 тысяч, а ў Гішпаніі – 9 тысяч. У Ізраілі заражаным аказаўся 71-гадовы міністр здароўя і яго жонка. Учора каранцін закончыў прэм’ер Ізраіля Біньямін Нэтаньяху.
На Філіпінах прэзідэнт Радрыга Дутэртэ, вядомы сваімі неадназначнымі выказваннямі, заявіў, што дасць загад страляць ва ўсіх, хто парушае забарону выхаду з дому. Першая смяротная ахвяра паявілася ў Бірме, але ёсць сумневы, ці статыстыка моцна не заніжаная.
ав