Прэсавы сакратар урада ФРГ Штэфен Зайберт паведаміў, што Ангела Меркель завяршыла двухтыднёвы хатні каранцін і вяртаецца на працу ў сваю канцылярыю. У той час канцлер была падвергнутая тром тэстам на каранавірус. Усе яны далі адмоўны вынік.
Паведамляючы аб завяршэнні каранціну Ангелы Меркель, прэс-сакратар адзначыў, што з-за эпідэміялагічнай пагрозы праца чыноўнікаў будзе па-ранейшаму абмежаваная.
Пастаянную пагрозу каранавірусам пацвердзіў на сённяшняй прэс-канферэнцыі кіраўнік Інстытуту Роберт Коха Лотар Велер. Навуковец прызнаў, што ўведзеныя сацыяльныя абмежаванні эфектыўныя, але іх яшчэ трэба няўхільна выконваць.
Лотар Велер заклікаў грамадзян выконваць усе правілы бяспекі, паколькі ў цяперашні час толькі яны могуць запаволіць эпідэмію. Да найважнейшых нормаў асабістай абароны ён аднёс выканне правілаў гігіены з частым мыццём і дэзынфекцыяй рук, захаванне паўтараметровай адлегласці паміж людзьмі і абмежаванне сацыяльных кантактаў.
Інстытут Роберта Коха зноў падтрымаў ідэю паўсюднага нашэння ў грамадскіх месцах ахоўных масак:
-Тканкавыя маскі, званыя тэкстыльнымі або ахоўнымі, могуць абмежаваць распаўсюджванне мікробаў падчас кашлю ці размовы. Яны могуць дапамагчы абараніць іншых. Аднак, такія маскі не абараняюць ад заражэння таго, хто носіць маску. Гэта вельмі важна разумець, што так вы можаце абараніць трэцюю асобу.
На сённяшні дзень у Нямеччыне зарэгістравана амаль 85 тысяч заражаных каранвірусам. У выніку COVID-19 памерлі больш за 1100 чалавек. Смяротнасць ад каранавіруса ў ФРГ складае 1,3%.
IAR/эж